50th Anniversary Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London
Круглы стол “50 гадоў беларускай бібліятэцы на Захадзе: Скарынаўка на скрыжаваньні стагодзьдзяў”
15th May 17:00. Online: us02web.zoom.us
Яе называюць “вакном у беларускую культуру” і беларускай культурнай амбасадай на Захадзе. Скарынаўская бібліятэка ў Лондане адчынілася 15 траўня 1971г. і з таго часу сталася найбуйнейшым зборам беларусазнаўчай літаратуры за мяжой і знакавым месцам для беларусаў ва ўсім сьвеце. У дзень ейнага 50-годзьдзя мы зьбіраем за адным віртуальным сталом беларускіх і заходніх дасьледчыкаў, культурных і грамадзкіх дзеячоў, даўніх і новых сяброў Скарынаўкі, каб разам зірнуць на шлях, які прайшла бібліятэка, ацаніць ейны ўнёсак і падзяліцца ўспамінамі й планамі на будучыню.
У сьвяточным круглым стале, сярод іншых, возьмуць удзел Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, літаратуразнаўца Арнольд Макмілін, выдавец Зьміцер Санько, гісторыкі Натальля Гардзіенка і Дарота Міхалюк. Вядучы – беларусазнаўца і перакладчык Джым Дынглі.
Далучайцеся да нас, каб пачуць пра гісторыю бібліятэкі з вуснаў яе заснавальнікаў, задаць пытаньні і падзяліцца развагамі, і разам з намі ўзьняць сьвяточны келіх!